Белорусский портал в Казахстане

Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі назначаны 94 маладым навукоўцам



Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Сярод стыпендыятаў 12 дактароў і 55 кандыдатаў навук, 27 навукоўцаў без ступені. Гэта прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных, біялагічных, медыцынскіх, аграрных, сацыяльных і гуманітарных (у тым ліку юрыдычных і псіхалагічных) навук.

У прэс-службе адзначылі, што дасягненні стыпендыятаў па прыярытэтных напрамках навукова-тэхнічнай дзейнасці маюць навуковую і практычную значнасць для сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Навізна даследаванняў пацверджана публікацыямі ў вядучых айчынных і замежных навуковых часопісах, па многіх распрацоўках атрыманы патэнты на вынаходствы.

"Прыняцце распараджэння Прэзідэнта Беларусі з`яўляецца сведчаннем падтрымкі дзяржавай таленавітых маладых навукоўцаў і развіцця навуковага патэнцыялу нашай краіны", - заявілі ў прэс-службе.

22 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/40/46350
Текущая дата: 24.11.2024