Урачыстай лінейкай, прысвечанай Дню ведаў, стартавалі 1 верасня ў сярэдняй школе №4 Іванава мерапрыемствы XXV Дня беларускага пісьменства.
Іванаўская СШ №4 - самая маладая ў раёне, ёй споўнілася чвэрць стагоддзя. Акрамя таго, гэта адзіная ў Брэсцкай вобласці гарадская школа, дзе навучанне цалкам вядзецца на беларускай мове.
Сімвалічна, што менавіта з яе пачаліся мерапрыемствы юбілейнага Дня беларускага пісьменства. Павіншаваць навучэнцаў з новым навучальным годам прыехаў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч. Ён заўважыў, што і горад, і вобласць на "выдатна" падрыхтаваліся да свята.
Сімвалічна, што менавіта з яе пачаліся мерапрыемствы юбілейнага Дня беларускага пісьменства. Павіншаваць навучэнцаў з новым навучальным годам прыехаў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч. Ён заўважыў, што і горад, і вобласць на "выдатна" падрыхтаваліся да свята.
"Веды дапамогуць вам адкрыць шырокую дарогу ў жыццё. Разам з тым гэты год, аб`яўлены Годам малой радзімы, гэта як напамін усім нам не забываць, адкуль мы родам. Трэба паважаць роднае, беларускае - у першую чаргу сям`ю, бацькоў, бацькоўскі дом, быць ўважлівымі да нацыянальнай літаратуры, роднага слова. Ідзіце з гэтым разуменнем ў вялікі свет ", - сказаў хлопцам Аляксандр Карлюкевіч.
З Днём ведаў школьнікаў таксама павіншаваў старшыня Іванаўскага райвыканкама Юрый Бісун. Ён адзначыў, што сёння ў Іванаўскім раёне за парты сядуць 5 107 навучэнцаў, у тым ліку 460 - упершыню. За лета ва ўсіх школах праведзены неабходныя рамонты. У СШ №4 капітальна адрамантаваны харчаблок, добраўпарадкавана тэрыторыя. Да новага навучальнага года Брэсцкі аблвыканкам падрыхтаваў школе падарунак - новы мікрааўтобус "Газэль". Старшыня райвыканкама перадаў дырэктару школы Яўгену Стасюку ключы ад аўтамабіля, пажадаў поспехаў хлопцам, педагогам і бацькам.
Па добрай традыцыі ганаровыя госці ўручылі самым маленькім вучням кнігі "Беларусь - наша Радзіма" - падарунак першакласнікам ад Прэзідэнта. Урачыстая лінейка працягнулася агульнашкольным тэматычным мерапрыемствам "Пісьменства І друк Беларусі - крыніца культуры І духоўнасці народа".
Звязда, 1 верасня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/41/44761
Текущая дата: 24.11.2024