Аб гэтым паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Марына Суворава
Прафесійную падрыхтоўку змогуць праходзіць вучні базавых класаў на ўроках працы. Да гэтага будуць падключацца прафесійна-тэхнічныя ўстановы і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, дзе ёсць неабходная матэрыяльна-тэхнічная база і педагогі.
У той жа час, калі ў школе, напрыклад, ёсць уласная дрэваапрацоўчая, швейная майстэрні, то праводзіць падрыхтоўку можна будзе і на месцы.
Марына Суворава дадала, што пасля завяршэння праграмы вучні будуць здаваць кваліфікацыйны экзамен і атрымліваць пасведчанне ўстаноўленага ўзору аб прысваенні кваліфікацыйнага разраду па прафесіі рабочага або служачага.
Яна растлумачыла, што з гэтым дакументам пры жаданні можна будзе ўладкоўвацца на работу. Але гэта мінімальны разрад, які патрабуе далейшага развіцця, адзначыла яна. Пакуль невядома, ці будзе пералік прафесій, якія змогуць асвойваць вучні, адзіным для ўсіх школ або ў кожнай будзе свой. Міністэрства адукацыі прапрацоўвае гэта пытанне.
22 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/42/44630
Текущая дата: 24.11.2024