Белорусский портал в Казахстане

"Беллегпрам" выпусціў для школьнікаў "не калючую" вопратку



Канцэрн "Беллегпрам" выпусціў 700 новых мадэляў адзення для дзяцей і падлеткаў да школы.

Да пачатку новага навучальнага года прадпрыемства "Беллегпрам" выпусціла 700 новых мадэляў адзення для школьнікаў. Калі яшчэ дзесяць гадоў таму ва ўсіх была аднастайнасць у школьнай форме, то цяпер ёсць велізарная палітра з рознымі відамі тканін, у тым ліку і пражы, якая не скочваецца.



"У маім дзяцінстве было такое адзенне, на якое скардзіліся, што яно колецца. Сёння мы вырабляем напоўшарсяцную тканіну, якая пазбаўлена такой уласцівасці", — распавёў намеснік старшыні канцэрна "Беллегпрам" Аляксандр Якоўчыц.

Адзенне, якое шые "Беллегпрам", падыдзе не толькі беларускім школьнікам, але і расійскім.

"У межах бізнес-форумаў мы прапануем свой патэнцыял. Мы бачым, што ў шэрагу рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі ёсць патрэба ў тым, каб мы маглі заняць гэтую нішу. І не толькі з пункту гледжання паставак, але і з пункту гледжання вытворчай кааперацыі", — дадаў Якоўчыц.

Sputnik, 9 жніўня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/48/40350
Текущая дата: 24.11.2024