Белорусский портал в Казахстане

БРСМ прапануе стварыць сістэму стажыровак моладзі ў міністэрствах і ведамствах



Аб гэтым паведаміў 6 верасня каардынатар студатрадаўскага руху БРСМ Сяргей Клішэвіч.

БРСМ прапануе стварыць сістэму стажыровак моладзі ў міністэрствах і ведамствах. Аб гэтым паведаміў 6 верасня каардынатар студатрадаўскага руху БРСМ, работы з працоўнай моладдзю, праектаў і праграм грамадзянска-патрыятычнага напрамку Сяргей Клішэвіч у час адкрытага дыялогу на тэму "Да 14 і старэйшыя" ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Сёння БРСМ выходзіць з ініцыятывай стварэння сістэмы стажыровак у міністэрствах і ведамствах, куды маглі б пападаць нашы лепшыя хлопцы і дзяўчаты, стажыравацца і ў далейшым там працаваць", - расказаў Сяргей Клішэвіч.

На яго думку, сёння стажыроўкі маладых людзей у дзяржорганах дапамогуць забяспечыць практыка-арыентаванае навучанне. Яшчэ адна ініцыятыва БРСМ - стварэнне асацыяцыі маладых перакладчыкаў.

Як растлумачыла каардынатар руху БРСМ "Добрае сэрца", міжнароднага моладзевага супрацоўніцтва Вікторыя Мянанава, гэта асацыяцыя можа стаць пляцоўкай для стажыровак студэнтаў, маладых спецыялістаў, дзе можна будзе абмяняцца вопытам у сферы міжнароднага моладзевага супрацоўніцтва.

6 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/49/36830
Текущая дата: 02.06.2024