Белорусский портал в Казахстане

Штогод 100 адораных мінскіх вучняў будуць атрымліваць прэмію ў памеры 5 базавых велічынь



Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінгарвыканкама.

Інструкцыю аб прэміраванні адораных вучняў адобрылі на сесіі дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. Гэты дакумент вызначае крытэрыі, па якіх будуць выбіраць атрымальнікаў прэміі.

У ліку кандыдатаў на прэміяльныя - вучні 8-11 класаў школ і гімназій, узнагароджаныя дыпломамі першай, другой і трэцяй ступені, залатымі, срэбнымі і бронзавымі медалямі на рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядах, конкурсах, канферэнцыях, турнірах, творчых і спартыўных спаборніцтвах.

Прэмія будзе прысуджацца адзін раз у год па рашэнні Мінгарсавета па прапановах камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама. Яе памер складзе 5 базавых велічынь (цяпер БВ складае Br21).

Не выключана, што ў будучым кола атрымальнікаў прэміі пашырыцца.

14 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/49/36969
Текущая дата: 02.06.2024