Белорусский портал в Казахстане

БДУ з 2024 года пачне рыхтаваць перакладчыкаў-краіназнаўцаў



Спецыялістаў гэтага профілю яшчэ не навучалі ў рэспубліцы, аднак чакаецца, што яны будуць запатрабаваны ў беларускіх кампаніях.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт пачне набіраць абітурыентаў на новую спецыяльнасць "краіназнаўства і перакладчыцкая дзейнасць" з 2024 года, паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

Рыхтаваць краіназнаўцаў-перакладчыкаў будуць на факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі. У БДУ заяўляюць, што спецыялістаў гэтага напрамку ў беларускіх ВНУ яшчэ не навучалі. Падобная спецыяльнасць – "рэгіёназнаўства" – адкрыта на гістарычным факультэце.

Набіраць абітурыентаў пакуль што будуць толькі на ўзровень бакалаўрыяту на бюджэтную і платную формы. Вучыцца трэба будзе 4,5 гады. Для паступлення неабходна здаць ЦЭ ці ЦТ па геаграфіі, матэматыцы, рускай або беларускай мовах.

Патрэбны краіне

У Белдзяржуніверсітэце адзначаюць, што спецыялісты гэтага профілю будуць запатрабаваны ў айчынных кампаній і арганізацый. Акрамя валодання замежнай мовай, іх навучаць разбірацца ў асаблівасцях розных краін, а таксама навыкам педагагічнай і вытворчай дзейнасці.

Выпускнікі атрымаюць трайную кваліфікацыю – географ, выкладчык і перакладчык. Яны змогуць працаваць педагогамі і перакладчыкамі ў ІТ-кампаніях, адукацыйных, даследчых, турыстычных і іншых арганізацыях.

Яшчэ дзве новыя спецыяльнасці

Рэктар БДУ Андрэй Кароль раней паведамляў, што ў 2024 годзе ва ўніверсітэце з’явяцца яшчэ дзве новыя спецыяльнасці. Яны адкрыюцца на факультэце міжнародных адносін (ФМА). Размова аб "міжнароднай канфлікталогіі" і "міжнароднай лагістыцы".
Выпускнікам будуць прысвоены кваліфікацыі "канфліктолаг-міжнароднік" і "спецыяліст па міжнароднай лагістыцы".

Мінск, 11 сакавіка 2024
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/5/73029
Текущая дата: 24.11.2024