Белорусский портал в Казахстане

Колькасць іншаземцаў, якія хочуць атрымаць адукацыю ў беларускіх ВНУ, павялічваецца



Аб гэтым паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш.

У цэлым колькасць іншаземцаў, якія атрымліваюць адукацыю ў Беларусі ў бягучым годзе, складае каля 19 тыс. Большая частка - гэта студэнты вышэйшых навучальных устаноў. Замежныя грамадзяне прыязджаюць у Беларусь, каб атрымаць прафесійную моўную адукацыю.

Запатрабаваны сферы, звязаныя з эканомікай, высокімі тэхналогіямі. Карыстаецца папулярнасцю і медыцынская адукацыя. Геаграфія прадстаўленых краін вельмі шырокая - гэта больш як 60 дзяржаў.

Значная доля замежных грамадзян прыязджае з краін Азіі і Блізкага Усходу, Заходняй Еўропы.

10 жніўня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/50/36537
Текущая дата: 02.06.2024