Белорусский портал в Казахстане

Новыя дапаможнікі з`явяцца ў школьнікаў 3-х і 7-х класаў



Новыя дапаможнікі з`явяцца ў школьнікаў 3-х і 7-х класаў у наступным навучальным годзе, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

Усяго падрыхтуюць каля 30 кніг. Замена школьных дапаможнікаў - адзін з этапаў рэалізацыі новай вучэбнай праграмы, якую распрацавалі ў мінулым годзе.

Тады цалкам абнавілі падручнікі для 1-х, 5-х і 10-х класаў.

Перавыдаць усе падручнікі плануецца да 2020 года. Сёння над гэтым працуюць аўтарскія калектывы, якія выйгралі па конкурсе права на іх распрацоўку. Таксама прыцягваюцца педагогі са стажам.

10 лютага 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/50/38651
Текущая дата: 24.11.2024