Аб гэтым заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў час сустрэчы з педагагічнай супольнасцю Магілёва ў дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі.
Ігар Карпенка адзначыў, што цяпер ідзе работа па ўнясенні змяненняў у Кодэкс аб адукацыі. "Хочам паспрабаваць яго ўнесці хаця б да 1 ліпеня, каб на асенняй сесіі пачаўся разгляд у першым чытанні", - сказаў міністр.
Ён дадаў, што парламентарыям ужо накіраваны тыя навацыі, якія плануецца ўносіць у кодэкс, каб ужо цяпер можна было працаваць ва ўзаемадзеянні з міністэрствам.
Кіраўнік ведамства таксама заклікаў настаўнікаў-практыкаў, спецыялістаў да абмеркавання гэтага дакумента.
Міністр запрасіў педагагічную грамадскасць і да абмеркавання іншых важных пытанняў. У тым ліку размова ішла аб падрыхтоўцы новых падручнікаў. Гэта работа пачалася ўжо.
Да канца 2020 года трэба поўнасцю забяспечыць сістэму агульнай сярэдняй адукацыі новымі падручнікамі. Асабліва важна, што да гэтага прыцягваюцца настаўнікі-практыкі.
Паводле наяўнай у кіраўніка ведамства інфармацыі, работа ў гэтым плане выбудавана, асаблівых праблем няма. У той жа час яго цікавіць, ці на самай справе справядліва праходзіць конкурсны адбор аўтараў навучальных дапаможнікаў, як настаўнікі-практыкі задзейнічаны ў сістэме рэцэнзавання падручнікаў.
Што датычыцца шостага школьнага дня, тут таксама ўсё нядрэнна. Міністр асабіста наведваў навучальныя ўстановы і бачыў, як арганізаваны шосты школьны дзень, якія мерапрыемствы праходзяць. У той жа час, на думку кіраўніцтва краіны, неабходна загрузіць суботу элементамі працоўнага выхавання. Як гэта зрабіць, павінны падказаць практыкі, лічыць міністр.
Пэўнага вывучэння патрабуюць новаўвядзенні ў правілы прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Цяпер абітурыент можа паспяхова здаць тэсты, прадставіць сертыфікаты, але што гэты абітурыент уяўляе сабой як асоба? Не выключана, што ён выбраў паміж дзвюма ВНУ той аптымальны варыянт, які яму дае магчымасць прайсці па балах, не маючы пры гэтым прыцэлу на канкрэтную прафесію. На думку міністра, гэта няправільна, абітурыент павінен мэтанакіравана выбіраць прафесію.
29 снежня 2016, Магілёў
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/51/38294
Текущая дата: 24.11.2024