Белорусский портал в Казахстане

У Магілёве адбылося інтэлектуальнае спаборніцтва для школьнікаў "Беларускае пяціборства"



Трыццаць дзевяць школьнікаў наважыліся узяць удзел у інтэлектуальным беларускамоўным спаборніцтве "Беларускае пяціборства".

Сёлета яго 15-ты раз правяла Магілёўская абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы пры спрыянні дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова. У гэтай навучальнай установе пяціборства ладзіцца усе 15 гадоў.

Спаборнікі за 100 хвілін адказалі на пытанні па пяці школьных прадметах: матэматыцы, прыродазнаўстве, гісторыі, літаратуры і мове. Адказы давалі толькі па-беларуску. Якасць мовы будзе ўлічаная пры падвядзенні вынікаў.

БелаПАН, 14 студзеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/52/33842
Текущая дата: 02.06.2024