Белорусский портал в Казахстане

Адкрыты рэспубліканскі конкурс творчых работ вучняў "Інклюзіўная Беларусь: не пакідаючы нікога ззаду ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця" пройдзе 1-30 верасня бягучага года



Аб гэтым паведамілі ў дэпартаменце грамадскай інфармацыі ААН у Беларусі.

Арганізацыя Аб`яднаных Нацый у Беларусі пачынае новую рэгіянальную кампанію "Інклюзіўная Беларусь: не пакідаючы нікога ззаду ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця".

Конкурс творчых работ з аднайменнай назвай аб`яўлены для павышэння інфармаванасці вучняў аб дыскрымінацыі, бар`ерах і няроўнасці і для барацьбы са стыгматызацыяй і стэрэатыпамі адносна слабаабароненых груп насельніцтва.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца вучні сярэдніх школ, гімназій, мастацкіх школ і цэнтраў дадатковай адукацыі ва ўзросце 7-18 гадоў.

Вызначаны тры намінацыі: "Жывапіс, графіка, калаж", "Эсэ", "Відэа". Работы павінны адлюстроўваць такія тэмы, як абарона дзяцей і правы дзяцей; правы людзей з інваліднасцю; дамашняе насілле і гендарная роўнасць; міграцыя і бежанцы; абарона навакольнага асяроддзя; здаровы лад жыцця.

Журы конкурсу да 11 кастрычніка вызначыць пераможцаў і прызёраў конкурсу.

Узнагароджванне адбудзецца 24 кастрычніка ў Дзень ААН. Пераможцаў конкурсу ўзнагародзяць дыпломамі і каштоўнымі падарункамі Арганізацыі Аб`яднаных Нацый.

29 жніўня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/53/36745
Текущая дата: 24.11.2024