Белорусский портал в Казахстане

Беларускія ВНУ ўстанавілі новы кошт навучання для першакурснікаў



Беларускія ВНУ ўстанавілі новы кошт навучання для студэнтаў першага курса на 2016-2017 навучальны год.

У прыватнасці, у БДУ кошт навучання на дзённай форме для першакурснікаў дасягае Br2 616 у год. Размова ідзе аб спецыяльнасцях "правазнаўства" і "эканамічнае права" (юрыдычны факультэт), а таксама "міжнароднае права" на факультэце міжнародных адносін.

Ніжэйшая цана на філалагічным факультэце па спецыяльнасцях "беларуская філалогія (па напрамках)", "руская філалогія (па напрамках)", а таксама на факультэце сацыякультурных камунікацый ("сацыяльная работа (напрамак - сацыяльнае праектаванне)" - Br1 871.

У БДУІР кошт навучання на дзённай форме атрымання адукацыі для ўсіх спецыяльнасцей факультэта камп`ютарнага праектавання, факультэта радыётэхнікі і электронікі і факультэта тэлекамунікацый складзе Br2 050, факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання, інжынерна-эканамічнага факультэта - Br2 300, факультэта камп`ютарных сістэм і сетак - Br2 500.

За навучанне на дзённым аддзяленні ў БНТУ першакурснікі заплацяць ад Br2208,24 да Br2543,52. Больш поўную інфармацыю аб кошце навучання на платнай аснове можна паглядзець на сайтах устаноў адукацыі.

Цэны для тых, хто паступае на платныя аддзяленні першага курса, вызначаюцца зыходзячы з неабходных затрат на падрыхтоўку спецыяліста па канкрэтнай спецыяльнасці.

13 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/54/36295
Текущая дата: 24.11.2024