Аб гэтым паведаміў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.
"Каб укараніць комплексна ўсе праекты, якія датычацца "Электроннай школы", акрамя жадання неабходна спецыяльнае абсталяванне. У нас ёсць дакладная праграма па ўкараненні праекта ва ўсіх школах рэспублікі. Вядома, у Мінску прасцей гэта зрабіць, таму што тут школы больш падрыхтаваны. На працягу бліжэйшых гадоў школы будуць падключаны да праекта", - сказаў Міхаіл Жураўкоў.
Сутнасць "Электроннай школы" ва ўкараненні анлайн-рашэнняў па прадастаўленні розных інфармацыйных сэрвісаў, сярод якіх электронныя журнал, дзённік, расклад заняткаў. Ва ўстановах адукацыі, якія падключыліся да праекта, кожны школьнік атрымлівае картку вучня. Яна сумяшчае ў сабе функцыі банкаўскай плацежнай карткі і ўніверсальнага электроннага дакумента (электронны пропуск або электронны ключ па ўліку часу).
З дапамогай карткі вучня бацькі могуць кантраляваць расходы дзіцяці, а таксама атрымліваць інфармацыю аб часе яго прыходу і выхаду са школы. Акрамя таго, на інтэрнэт-сайтах устаноў адукацыі бацькі пасля атрымання спецыяльнага логіна і пароля змогуць пры неабходнасці ажыццяўляць штодзённы кантроль паспяховасці сваіх дзяцей.
Міхаіл Жураўкоў таксама пракаментаваў пытанне размеркавання выпускнікоў 2017 года. Паводле яго слоў, створана рабочая група, куды ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства эканомікі. Цяпер ужо вядзецца работа з наймальнікамі, каб усіх забяспечыць першым працоўным месцам.
5 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/55/34587
Текущая дата: 24.11.2024