Такое меркаванне выказаў кандыдат гістарычных навук Дзяніс Юрчак.
Беларускія падручнікі новага ўзору трэба адаптаваць да сучасных рэалій і магчымасцей школьнікаў, напрыклад, суправаджаць відэаматэрыяламі. Такое меркаванне выказаў галоўны спецыяліст упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, кандыдат гістарычных навук Дзяніс Юрчак, каментуючы Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
"Значную частку выступлення заняла тэма адукацыі, якая мяне таксама асабліва хвалюе, - адзначыў Дзяніс Юрчак. - Напрыклад, Прэзідэнт зноў закрануў праблему падручнікаў. Многія з іх сапраўды трэба дапрацоўваць. Не перапісваць, а адаптаваць да сучасных рэалій і магчымасцей школьнікаў. У прыватнасці, размова ішла аб электронных падручніках. Чаму б, напрыклад, параграфы па гісторыі не суправадзіць відэаматэрыяламі, уключаючы 3D рэканструкцыі старажытных паселішчаў, вядомых падзей, побыту жыхароў Беларусі? Як паказвае практыка, два добра падрыхтаваныя студэнты могуць падрыхтаваць відэаматэрыял за некалькі тыдняў. І дзецям гэта будзе цікава".
Дзяніс Юрчак упэўнены, што такі фармат падачы матэрыялу вучні ўспрымуць намнога лепш, чым чытанне некалькіх абзацаў у параграфе. Тым больш, што інтэрнэт ёсць амаль ва ўсіх.
"У крайнім выпадку, гэта праблема вырашальная на ўзроўні школы. І гэта ўжо не заўтрашні дзень. Гэта павінна стаць сучаснай рэальнасцю", - падкрэсліў субяседнік.
Таксама Дзяніс Юрчак закрануў тэму Балонскага працэсу. "Прэзідэнт ацаніў значэнне гэтага факта, але акцэнтаваў, што нельга абсалютна ўсё капіраваць у заходніх краін. І гэта сапраўды так. З аднаго боку, высокая мабільнасць тоіць небяспеку адтоку кваліфікаваных кадраў з краіны. З іншага, - у многіх краінах Еўропы і ЗША таксама актуальна пытанне ўнясення змяненняў у сістэму адукацыі, - сказаў Дзяніс Юрчак. - Арыентацыя выключна на падрыхтоўку вузкапрафесійных спецыялістаў прыводзіць да таго, што многія з іх не ведаюць нават самых яркіх асоб з гісторыі ўласнай краіны і могуць заявіць, што, напрыклад, Напалеон ваяваў з Банапартам.
Таму ў многіх краінах сёння на парадку дня стаіць пытанне аб пашырэнні прадметаў сацыяльна-гуманітарнага цыкла, якія садзейнічаюць грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню інтэлектуальнай эліты краіны. Гэта значыць некаторыя ўжо зразумелі памылку і крайнасці "балонскай" сістэмы і думаюць, як іх выправіць".

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/55/35298
Текущая дата: 24.11.2024