Пра гэта паведамляе Генеральная пракуратура.
Пракуратура Брэсцкай вобласці прааналізавала следчую і судовую практыкі па крымінальных справах аб злачынствах, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў (арт. 327—334 КК), разгледжаных судамi ў 2015 годзе.
У 2015 годзе раённымі судамі разгледжана 532 такія крымінальныя справы.
З мэтай прафілактыкі распаўсюджвання наркаманіі пракурорамі ініцыюецца разгляд "наркатычных" спраў у выязных судовых пасяджэннях. У 2015 годзе такім чынам было разгледжана 17 крымінальных спраў аб злачынствах, прадугледжаных ч. 1 арт. 328 КК.
У большасці выпадкаў крымінальныя справы разглядаліся ва ўстановах адукацыі (15 спраў), у двух выпадках — у аддзелах адукацыі, спорту і турызму райвыканкамаў.
"Выязныя судовыя паседжанні з`яўляюцца дзейсным сродкам папярэджання ўчынення злачынстваў названай катэгорыі. Так, калі ў I квартале 2015 года было выяўлена і зарэгістравана 201 злачынства (198 — незаконны абарот наркотыкаў, 3 — арганізацыя прытонаў для спажывання наркатычных сродкаў), то ў мінулым перыядзе 2016 года іх колькасць знізілася на 16% (169 злачынстваў)", — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 22 мая 2016
Мінск, 22 мая 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/55/35610
Текущая дата: 24.11.2024