Не так даўно Міністэрства адукацыі Беларусі распрацавала новыя тыпавыя навучальныя планы для школ.
Гэта зроблена загадзя, каб падрыхтоўка да 2016/2017 навучальнага года ішла ў нармальным рабочым рэжыме. Больш падрабязна аб сутнасці навацый - у гэтым матэрыяле.
Як растлумачыла намеснік міністра адукацыі Раіса Сідарэнка, яшчэ ў 2015 годзе быў узяты курс на адносную завершанасць II ступені агульнай сярэдняй адукацыі і пераход да профільнага навучання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Гэта і адлюстравана ў новых тыпавых планах. У 2016/2017 навучальным годзе ў 10-11-х класах профільнае навучанне прадугледжвае вывучэнне асобных прадметаў на павышаным узроўні.
Таму для навучэнцаў 11-х класаў (гэтак жа, як у 2015/2016 навучальным годзе для вучняў 10-х класаў) прадугледжана розная колькасць гадзін для вывучэння прадметаў на базавым і павышаным узроўнях.
Таксама ў Беларусі паэтапна пераходзяць на абноўленыя навучальныя праграмы па прадметах "Руская мова", "Беларуская мова", "Руская літаратура", "Беларуская літаратура".
Яны прадугледжваюць паступовае ўвядзенне аднолькавай колькасці гадзін на гэтыя навучальныя прадметы ва ўсіх школах, гімназіях, ліцэях.
У сувязі з гэтым з наступнага навучальнага года будзе ўстаноўлена аднолькавая колькасць гадзін на вывучэнне гэтых прадметаў у 2-х класах.
Іншае новаўвядзенне звязана з абноўленай Дырэктывай нумар 1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны". У школах будуць паэтапна ўводзіць менавіта навучальны прадмет "Асновы бяспекі жыццядзейнасці" (АБЖ), а не факультатыў.
Плануецца, што вывучэнне гэтага прадмета дапаможа выхаваць у вучняў адказнае стаўленне да асабістай і грамадскай бяспекі. Яго важнейшыя задачы - навучанне ўменню распазнаваць і ацэньваць небяспеку навакольнага асяроддзя, фарміраванне асноў ведання паводзін чалавека ў сучасных умовах жыцця. У курс увойдуць такія тэмы, як бяспека харчавання, знаходжанне ў месцах адпачынку і масавага скопішча людзей, рызыкі паводзін. Дзецям раскажуць пра небяспеку рознага паходжання, меры па яе папярэджанні, ліквідацыі наступстваў, прыўюць навыкі абароны і самаабароны, дапамогі і ўзаемадапамогі ў сітуацыях, небяспечных для фізічнага, псіхалагічнага здароўя, жыцця.
Пачынаючы з 2016/2017 навучальнага года гэты прадмет уводзіцца ў 2-х і 5-х класах. АБЖ будзе займаць адну навучальную гадзіну ў тыдзень. Ацэньваць веды школьнікаў будуць без выстаўлення адзнак. Дамашнія заданні таксама не прадугледжаны.
Гэта робіцца, каб не ўзрасла нагрузка на дзяцей. Пераход з факультатыўных заняткаў на навучальны прадмет будзе паступовым і зойме тры гады. У трэціх, чацвёртых класах і з шостага па дзявяты АБЖ застанецца факультатывам.
З пераліку навучальных прадметаў для вучняў шостых класаў выключана "Фізіка". Цяпер яе будуць вывучаць з сёмага класа.
Пры гэтым агульная колькасць гадзін, якая выдзелена на вывучэнне поўнага курса фізікі за ўсе класы, не зменшыцца, паколькі ў дзявятым класе ўрокаў фізікі стане больш. Іх колькасць будзе залежаць ад таго, у якім тыпе ўстановы адукацыі навучаецца дзіця.
Усе тыпавыя планы прадстаўлены на партале Міністэрства адукацыі. Дзевяцікласнікі будуць вывучаць асновы кінематыкі, дынамікі, статыкі, законы захавання ў механіцы.
З бягучага навучальнага года ў 5-х класах пачалі вывучаць прадмет "Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)" (СМК).
Тыпавыя планы на 2016/2017 навучальны год прадугледжваюць, што ў 6-х класах вывучэнне гэтага прадмета прадоўжыцца. "На гэтым уроку ў дзяцей будзе фарміравацца мастацкі светапогляд. Вывучэнне прадмета пасадзейнічае развіццю эмацыянальна-вобразнага мыслення і творчых здольнасцей вучняў, сфарміруе мастацкі густ. Школьнікі даведаюцца пра разнастайнасць з`яў у мастацкай культуры", - адзначылі ў міністэрстве.
Папярэднія вынікі бягучага навучальнага года паказалі, што вобразна-тэматычны прынцып, пакладзены ў аснову праграмы СМК, і адбору мастацка-ілюстрацыйнага матэрыялу, настаўнікі ў цэлым адобрылі.
Пры гэтым праграма для 5-га класа ў 2016/2017 навучальным годзе скарэкціравана па выніках першага года выкарыстання. Навучанне СМК у 5-6-х класах будзе ажыццяўляцца на змястоўна-ацэначнай аснове, інакш кажучы без выстаўлення адзнак.
Да новага навучальнага года абноўлена і праграма па прадмеце "Працоўнае навучанне". Цяпер у 6-м класе на яго прадугледжана дзве гадзіны на тыдзень. Але агульная колькасць гадзін не зменіцца. Проста ў 8-м класе замест дзвюх гадзін на "Працоўнае навучанне" выдзеляць адну. Пры гэтым у прадмеце з`явіўся новы раздзел - "Рамонтныя работы ў быце".
"Асноўная задача прадмета - падрыхтаваць вучняў да выканання сацыяльных роляў гаспадара і гаспадыні дома", - пракаменціравалі новаўвядзенне ў Мінадукацыі.
І, нарэшце, для вучняў 8-9 класаў арганізуюць дапрофільную падрыхтоўку. "Яны змогуць азнаёміцца з канкрэтнымі відамі працоўнай дзейнасці, сфарміраваць дапрафесійныя працоўныя ўменні і навыкі і, як вынік, свядома падысці да выбару будучай прафесіі", - растлумачыла Раіса Сідарэнка.
БЕЛТА, 27 мая 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/55/35774
Текущая дата: 24.11.2024