Аб гэтым заявіў на сустрэчы з моладдзю ў рамках агульнарэспубліканскага праекта "Адкрыты дыялог "Моладзь Беларусі: традыцыі і будучае" старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.
У час "Адкрытага дыялогу" са старшынёй Мінгарвыканкама маладыя людзі неаднаразова ўзнімалі пытанне аб прадастаўленні льгот і скідак для студэнтаў, у тым ліку на праезд у грамадскім транспарце, наведванне розных спартыўных аб`ектаў, куплю кніг. Андрэй Шорац паабяцаў, што ў мэрыі прапрацуюць гэта пытанне.
Разам з тым граданачальнік падкрэсліў, што не з`яўляецца прыхільнікам ільгот. "Няправільна дзяліць людзей на белых і чорных, адным прадастаўляючы некаторыя прывілеі, а іншым не. Мы павінны даць людзям магчымасць зарабіць, каб яны маглі набыць сабе тое, што ім неабходна. Гэта самы галоўны пастулат", - сказаў ён.
Праект Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі "Адкрыты дыялог "Моладзь Беларусі: традыцыі і будучае" стартаваў у верасні 2014 года. За гэты час ён стаў масавым агульнарэспубліканскім праектам з удзелам усіх рэгіёнаў краіны, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і аб`яднанняў, вядомых прадстаўнікоў беларускага спорту, культуры, навукі, палітыкі, бізнесу, разнастайных прафесійных галін. Мерапрыемствы адкрытага дыялогу аб`ядналі на дыскусійных пляцоўках амаль 70 тыс. чалавек - навучэнцаў, працуючую моладзь, кіраўнікоў прадпрыемстваў, устаноў адукацыі, органаў дзяржаўнай і выканаўчай улады, прадстаўнікоў навуковай і творчай інтэлігенцыі.
Тэмы, пытанні, праблемы і прапановы, узнятыя ў час адкрытага дыялогу, стануць асновай для вызначэння новага вектара ў рабоце з моладдзю з боку грамадскіх фарміраванняў і органаў дзяржаўнай улады, дапамогуць надаць новы імпульс рабоце з моладдзю напярэдадні Года моладзі.
25 лістапада 2014, Мінск
БЕЛТА
25 лістапада 2014, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/59/28385
Текущая дата: 24.11.2024