Намесніца начальніка кафедры крымінальна-выканаўчага права і крыміналогіі крымінальна-выканаўчага факультэта Акадэміі МУС Беларусі падпалкоўнік міліцыі Таццяна Цярэшчанка перамагла ў міжнародным конкурсе.
Імёны пераможцаў агучылі ў Валагодскім інстытуце права і эканомікі ФСВП Расіі. Камісія вызначала лепшую навукова-даследчую работу маладых навукоўцаў.
Таццяна Цярэшчанка атрымала дыплом за перамогу ў намінацыі «Крымінальна-выканаўчае права».
Яе калега намеснік начальніка крымінальна-выканаўчага факультэта па вучэбнай рабоце падпалкоўнік міліцыі Сяргей Гайковіч удастоены дыплома другой ступені. Ён прадставіў на конкурс навуковую работу «Арганізацыйна-прававыя асновы ажыццяўлення выхаваўчай работы з грамадзянамі, якія знаходзяцца ў лячэбна-працоўных прафілакторыях».
Звязда, 2 студзеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/6/71973
Текущая дата: 23.11.2024