Белорусский портал в Казахстане

Беларусь штогод зарабляе на адукацыі 90 млн долараў



Замежныя абітурыенты, якія паступаюць у ВНУ рэспублікі, выбіраюць спецыяльнасці, звязаныя з медыцынай, інфармацыйнымі тэхналогіямі, аграрнай і тэхнічнай сферай.

Штогадовы экспарт адукацыйных паслуг у Беларусі складае каля 90 млн долараў, заявіла кансультант упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Кацярына Мар’іна.

"Штогадовы экспарт адукацыйных паслуг – гэта не сакрэт, ён прыносіць у рэспубліканскі бюджэт дзесьці каля 90 млн долараў", - сказала яна.

Прадстаўнік Мінадукацыі таксама ўдакладніла, што на дадзены момант у беларускіх ВНУ навучаецца каля 30 тысяч замежных студэнтаў, сярод самых папулярных спецыяльнасцей – медыцына, IT, напрамкі інжынерна-тэхнічнага профілю.

"На самай справе попыт на адукацыю мала чым адрозніваецца ў замежных грамадзян ад грамадзян Рэспублікі Беларусь. Усё больш папулярным становіцца атрыманне адукацыі па спецыяльнасцях аграрнага профілю. Ну і самай папулярнай, напэўна, адной з самых папулярных з’яўляецца ўсё ж такі медыцынская адукацыя", - падкрэсліла Мар’іна.

Бясплатная вучоба для замежнікаў

Паводле яе слоў, цяпер існуюць пэўныя механізмы для таго, каб замежнікі маглі атрымліваць адукацыю на бязвыплатнай аснове.

"Ёсць два асноўныя шляхі. Першы – у рамках заключаных міжурадавых пагадненняў паміж урадам Рэспублікі Беларусь і іншымі дзяржавамі, дзе вызначаецца колькасць квот для атрымання бясплатнай адукацыі як адным бокам на тэрыторыі дзяржавы, так і другім бокам на тэрыторыі іншай дзяржавы", - растлумачыла спецыяліст.

Другі механізм датычыцца ўказа №232 аб грантах на навучанне, падпісанага ў 2018 годзе. Штогод для замежных навучэнцаў даецца 100 квот для атрымання грантаў.

Мінск, 23 студзеня 2024
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/6/72260
Текущая дата: 23.11.2024