Адпаведныя заявы Аляксандр Лукашэнка зрабіў на сустрэчы, прымеркаванай да 30-годдзя Канстытуцыі Беларусі.
«Я ўжо шмат гаварыў аб філасофіі, як навуцы маёй любімай, аб яе далейшым развіцці. Ну цяпер, Алег (кіраўнік аднайменных партыі і грамадскага аб’яднання „Белая Русь“, доктар філасофскіх навук, прафесар Алег Раманаў.), за табой многае. Трэба добрыя падручнікі нам па філасофіі, якія былі б не горшыя, чым у часы савецкага перыяду. На жаль, тое, што ёсць, — з майго пункту гледжання яны не проста не прыдатныя. Яны часам шкодныя. Яны адштурхваюць людзей ад філасофіі. А без яе куды? Не мне вам гэта тлумачыць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Алег Раманаў далажыў, што новы падручнік па філасофіі з улікам раней зробленых заўваг кіраўніка дзяржавы падрыхтаваны ўжо і знаходзіцца ў Міністэрстве адукацыі: «Яму ўжо прысвоены грыф міністэрства. Хутка ён будзе апрабавацца ў вышэйшых навучальных установах нашай краіны».
Звязда, 15 сакавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/6/73118
Текущая дата: 27.12.2024