Пры паступленні ў ВНУ і ССНУ Беларусі раздзельны конкурс для выпускнікоў гарадскіх і сельскіх школ сёлета будзе адменены.
Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 24 сакавіка намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук.
"Гэта звязана з тым, што ўзровень падрыхтоўкі гарадскіх і сельскіх школьнікаў сёння выраўнаваўся. Так, калі ў 2006 годзе прахадны бал вяскоўцаў быў роўным або вышэйшым за бал гарадскіх абітурыентаў па 28% спецыяльнасцяў, то ў апошнія два гады такі вынік ёсць ужо па 50% спецыяльнасцяў".
Акрамя таго, паведаміў намеснік міністра, сёлета прынята рашэнне пашырыць экспарт адукацыйных паслуг і даць грамадзянам з Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана магчымасць паступаць у беларускія ВНУ не толькі на конкурснай аснове на бюджэт, але і на платную форму навучання, як і для грамадзян далёкага замежжа, — па выніках сумоўя.
Таксама сёлета ВНУ будуць праводзіць паўторны набор абітурыентаў пры наяўнасці вакантных месцаў пасля першага залічэння.
"Калі па выніках залічэння на бюджэт застануцца вакантныя месцы, мы прадугледжваем у правілах прыёму дадатковы час, каб абітурыенты, якія здавалі адпаведныя профільныя экзамены, маглі б падаць дакументы ў іншыя ВНУ або на іншыя спецыяльнасці", — патлумачыў Жук.
Намеснік міністра дадаў, што сёлета ніжнія парогавыя значэнні вынікаў цэнтралізаванага тэставання, неабходныя для падачы дакументаў у ВНУ, застануцца ранейшымі.
Паводле слоў Жука, у міністэрства паступалі прапановы як аб павышэнні, так і аб паніжэнні гэтых значэнняў. "Летась мы гэты бал павысілі і хацелі паказаць, што вышэйшая адукацыя патрабуе дастатковай падрыхтоўкі ў школе. І сёння, паводле інфармацыі з месцаў, школьнікі адрэагавалі на гэта разам з бацькамі і больш сур`ёзна сталі ставіцца да заняткаў, наведвання заняткаў і падрыхтоўкі да экзаменаў", — сказаў першы намеснік міністра.
БелаПАН, 24 сакавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/61/25510
Текущая дата: 27.12.2024