Белорусский портал в Казахстане

Пытанні арганізацыі ідэалагічнай работы ў ВНУ Беларусі абмяркуюць 21-25 студзеня ў Мінску



Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры ВНУ.

Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь 21-25 студзеня арганізуе для прарэктараў устаноў вышэйшай адукацыі, якія курыруюць ідэалагічную работу, павышэнне кваліфікацыі па тэме "Ідэалагічная работа ва ўстановах вышэйшай адукацыі".

У праграме павышэння кваліфікацыі - лекцыі аб стане і перспектывах ідэалагічнай работы ў краіне на сучасным этапе, сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі, ролі і магчымасцях СМІ ў ідэалагічнай рабоце. Лекцыйныя заняткі будуць прысвечаны таксама палітычным партыям і грамадскім арганізацыям Беларусі, стану і перспектывам вышэйшай адукацыі, сацыяльных сетак, інтэрнэт-рэсурсаў у ідэалагічнай рабоце са студэнтамі.

Акрамя таго, прарэктары абмяркуюць формы і метады выхавання патрыятызму студэнцкай моладзі, псіхалагічныя аспекты прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў у праблемных сітуацыях.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі запланаваны практычны выязны занятак, размова на якім пойдзе аб інфармацыйным забеспячэнні ідэалагічнай і вучэбна-выхаваўчай работы ва ўстановах вышэйшай адукацыі.

У Акадэміі кіравання павысяць кваліфікацыю больш за 40 прарэктараў устаноў вышэйшай адукацыі, якія курыруюць ідэалагічную работу.

18 студзеня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/63/19000
Текущая дата: 27.12.2024