Аплату працы настаўнікаў, выхавацеляў і прафесарска-выкладчыцкага складу будуць паслядоўна павялічваць да 2025 года.
Зарплата ўсім катэгорыям педагагічных работнікаў павышаецца ў Беларусі з 1 студзеня 2024 года, паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі.
Гэтую меру прадугледжвае пастанова ведамства №372. На 15% ад акладу будзе павялічана заработная плата для:
*настаўнікаў дзіцячых школ мастацтваў;
*настаўнікаў-дэфектолагаў;
*выхавацеляў груп прадоўжанага дня;
(кіраўнікоў з ліку педработнікаў;
*іншых катэгорый педагагічных работнікаў.
Апроч таго, на 22% ад акладу павялічаць аплату працы настаўнікаў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі. На 5% яна будзе павышана для кіраўнікоў і спецыялістаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу.
Таксама ўстаноўлена даплата за складанасць работы:
*выхавацелям, а таксама спецыялістам, якія працуюць з дзецьмі-аўтыстамі – на 30% ад базавай стаўкі (з 1 студзеня гэты паказчык складзе 250 беларускіх рублёў);
*памочнікам выхавацеля, якія аказваюць дапамогу дзецям з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату з выяўленымі парушэннямі перамяшчэння, невідушчым навучэнцам, а таксама навучэнцам з парушэннямі маўлення, з цяжкасцямі ў навучанні, якія маюць парушэнні паводзін – на 20% ад базавай стаўкі.
У Мінадукацыі адзначылі, што праграма дзейнасці ўрада да 2025 года прадугледжвае паслядоўнае павышэнне заробкаў работнікаў педагагічнай сферы.
Папярэдні рост заробкаў у педработнікаў быў 1 верасня бягучага года.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/7/71936
Текущая дата: 27.12.2024