Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ў сувязі з правядзеннем 1 верасня ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных пачатку навучальнага года, органы ўнутраных спраў арганізавалі комплекс аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.

МУС прыняў дадатковыя меры для забеспячэння бяспекі ў школах 1 верасня

Для забеспячэння бяспекі і папярэджання проціпраўных дзеянняў у кожнай школе запланавана дзяжурства міліцыянераў, а таксама ўзмацненне прапускнога рэжыму. Пад асаблівы кантроль возьмуць прылеглую тэрыторыю. Пры гэтым будуць задзейнічаны патрульныя нарады і экіпажы ДАІ. У мэтах аператыўнага спынення проціпраўных дзеянняў прыцягваюцца групы хуткага рэагавання.

Пры выяўленні безгаспадарных рэчаў, падазроных грамадзян або прадметаў, проціпраўных дзеянняў з боку невядомых, трэба неадкладна паведаміць бліжэйшаму нараду міліцыі або пазваніць па нумары 102.

Органы ўнутраных спраў гатовы забяспечыць правапарадак у месцах правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, прымеркаваных да пачатку навучальнага года.

1 верасня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/8/70882
Текущая дата: 27.12.2024