Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец.
«Мы бачым, што цэнтралізаваны экзамен, цэнтралізаванае тэставанне маюць цэлы шэраг станоўчых момантаў. Безумоўна, ёсць і недахопы, як у любой іншай форме, няхай гэта будзе вусная, пісьмовая або кантрольная работа, пераказ або сачыненне. Гэта дакладна такая ж форма прыёму і ацэнкі ведаў нашых рабят. Сёння педагагічная супольнасць — настаўнікі, прафесарска-выкладчыцкі склад — адзначаюць, што змены, унесеныя Міністэрствам адукацыі ў структуру як цэнтралізаванага тэставання, так і цэнтралізаванага экзамену, дзе мы максімальна мінімізавалі колькасць заданняў, якія на выбар можна адзначыць, і павялічылі колькасць заданняў, якія патрабуюць канкрэтнага рашэння задачы, цалкам сябе зарэкамендавалі», — распавёў Андрэй Іванец.
Ён адзначыў, што ўсе педагогі сышліся ў меркаванні, што сёлета ЦЭ і ЦТ былі максімальна набліжаны да звычайнай кантрольнай работы, якую прывыклі пісаць дзеці ў школе. «Нам трэба выкарыстоўваць гэты станоўчы досвед. На сённяшні дзень уся педагагічная супольнасць падтрымлівае, каб застаўся цэнтралізаваны экзамен у той форме, у якой ён праводзіўся сёлета», — дадаў міністр.
Прэв’ю: БелТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/8/71003
Текущая дата: 27.12.2024