Белорусский портал в Казахстане

Сусветны банк плануе прадаставіць Беларусі каля $100 млн для мадэрнізацыі ўніверсітэтаў



Аб гэтым паведаміў 28-га лістапада кіраўнік прадстаўніцтва СБ у Беларусі Алекс Крэмер.

"Мы спадзяёмся, што праект будзе прадстаўлены нашаму савету ў наступным годзе - вясной-летам. Праект будзе прадугледжваць выдзяленне каля $100 млн на мэты мадэрнізацыі ўніверсітэтаў з асобым акцэнтам на навуку, інжынерныя дысцыпліны, фізіку і хімію", - адзначыў Алекс Крэмер.

Паводле яго слоў, праект таксама акажа падтрымку Беларусі ў частцы распрацоўкі навучальных праграм, якія будуць у максімальнай ступені адпавядаць патрабаванням і стандартам Балонскай сістэмы, і дапаможа стварыць незалежную і адпаведную прынцыпам Балонскага працэсу сістэму забеспячэння якасці навучання ў ВНУ.

Рэалізоўваць праект будзе Міністэрства адукацыі Беларусі, удакладніў Алекс Крэмер.

З таго часу як Беларусь стала членам Сусветнага банка ў 1992 годзе, СБ прадаставіў краіне крэдытныя рэсурсы на суму $1,9 млрд. 

Акрамя таго, на рэалізацыю розных праграм было прадастаўлена грантавае фінансаванне ў аб`ёме $31 млн. На гэты момант інвестыцыйны партфель Сусветнага банка ў Беларусі ўключае 9 праектаў на агульную суму $942,7 млн.

28 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-1/1/50726
Текущая дата: 09.05.2024