Белорусский портал в Казахстане

Мінадукацыі Беларусі ўвяло новаўвядзенне па школьных дзённіках



Міністэрства адукацыі змяніла парадак вядзення школьнага дзённіка. Адпаведная пастанова апублікавана на Нацыянальным інтэрнет-партале.

Новаўвядзенні ёсць ужо ў першым пункце. У дакуменце з патрабавання «ў пачатку навучальнага года запаўняць тытульны ліст, указваючы прозвішча і ўласнае імя ў родным склоне, запісваць расклад навучальных заняткаў» прыбралі апошнюю частку.

Цяпер у дзённіку дапускаюцца выпраўленні «шляхам закрэслівання рысай няправільнага запісу і надпісу зверху правільнага варыянту». Таксама можна скарачаць запіс хатняга задання і назву прадметаў.

Дзённік па-ранейшаму запаўняецца на адной з дзяржаўных моў ручкай фіялетавага ці сіняга колеру. Каляровыя алоўкі, фламастэры, улепкі і аплікацыі пад забаронай.

Хатняе заданне, назва месяцаў і навучальных прадметаў, як і раней, пішуцца з малой літары.

Звязда, 26 лютага 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-1/1/77210
Текущая дата: 27.02.2025