Абітурыенты з дапамогай карты змогуць выбраць ВНУ для паступлення на мэтавае і вызначыцца з месцам першай працы.
Міністэрства адукацыі Беларусі падрыхтавала інтэрактыўную карту для абітурыентаў, якія ў бягучым годзе плануюць паступаць у ВНУ на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.
"Карта дапаможа падабраць месца для вучобы і будучай працы, знайсці кантакты арганізацый-заказчыкаў кадраў па спецыяльнасці, якая цікавіць", - гаворыцца ў паведамленні.
Там таксама ўдакладняецца, што з яе дапамогай можна будзе атрымаць дадатковую інфармацыю аб заключэнні дагавораў па мэтавай падрыхтоўцы.
У ведамстве нагадалі, што па пытаннях уступнай кампаніі можна звярнуцца па кансультацыю па тэлефонах адкрытых гарачых ліній, якія працуюць ва ўсіх ВНУ рэспубліцы і Міністэрстве адукацыі.
На карту нанесены ўсе 14 ВНУ, якія цяпер працуюць у Беларусі. Там ёсць іх адрасы, спасылкі на сайты ў інтэрнэце, кантактныя тэлефоны.
Акрамя таго, для кожнай навучальнай установы пералічаны спецыяльнасці, на якія будуць набіраць студэнтаў-мэтавікоў, і колькасць адведзеных для іх месцаў. Ля спецыяльнасцей размешчаны спіскі арганізацый, якія гатовы заключыць дагаворы на навучанне і ў далейшым прыняць спецыяліста з вышэйшай адукацыяй на працу.
Раней у Мінадукаці паведамілі, што сёлета больш за 400 арганізацый-заказчыкаў падалі заяўкі на мэтавыя месцы ў ВНУ.
Агульная колькасць мэтавых месцаў у ВНУ – прыкладна 5,3 тыс, з іх 2,3 тыс – медыцынскія спецыяльнасці, 1,2 тыс – аграрныя.
Агульная колькасць мэтавых месцаў у ВНУ – прыкладна 5,3 тыс, з іх 2,3 тыс – медыцынскія спецыяльнасці, 1,2 тыс – аграрныя.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-1/1/77955
Текущая дата: 12.05.2025