Чатыры чалавекі не змаглі прайсці тэставанне з-за праблем са здароўем, яны маюць права прыйсці на выпрабаванне ў рэзервовыя дні.
Больш за тысячу абітурыентаў не з`явіліся на цэнтралізаванае тэсціраванне па біялогіі, паведамілі ў Камітэце дзяржкантролю.
Абітурыенты ў сераду здавалі ЦТ па біялогіі. Зарэгістраваныя на выпрабаванне былі крыху больш за 25 тысяч чалавек.
Як распавялі ў КДК, не з`явіліся на выпрабаванне 1076 абітурыентаў.
Чацвёра прайсці ЦТ не змаглі па стане здароўя. Як адзначылі ў камітэце, гэтыя абітурыенты змогуць здаць тэсціраванне ў рэзервовыя дні. Парушэнняў з боку абітурыентаў пры здачы тэставання па біялогіі выяўлена не было.
Усяго ЦТ па біялогіі ў сераду здавалі ў 26 пунктах правядзення тэсціравання, былі задзейнічаныя 488 аўдыторый.
Наступнае цэнтралізаванае тэставанне пройдзе ў пятніцу 21 чэрвеня: абітурыенты будуць здаваць экзамен па замежнай мове (англійская, нямецкая, французская, іспанская або кітайская).
Мінск, 20 чэрвеня 2019
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-1/10/48576
Текущая дата: 27.11.2024