Белорусский портал в Казахстане

Юнакі, якія ўцяклі з магілёўскага СПТВ № 2, знойдзеныя ў Маскве



Пра гэта паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Трое юнакоў, якія ўцяклі з магілёўскага СПТВ № 2 закрытага тыпу, затрыманыя ў Маскве, дзе яны ўладкаваліся на працу.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў ва ўзаемадзеянні з калегамі з галоўнага ўпраўлення МУС Расіі па Маскве супрацоўнікі крымінальнага вышуку абласной міліцыі выйшлі на след уцекачоў на адной з будоўляў у расійскай сталіцы. Там яны ўладкаваліся працаваць падсобнымі рабочымі. 8 верасня юнакі былі затрыманыя, а затым перададзеныя прадстаўнікам магілёўскага спецвучылішча.

30 жніўня трое непаўналетніх навучэнцаў Магілёўскага дзяржаўнага спецыяльнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 2 дрэваапрацоўкі — Дзмітрый Талкачоў 2000 года нараджэння, Іван Янкоўскі і Віталь Будзько, абодва 2001 года нараджэння, — самавольна сышлі з тэрыторыі падлеткавага лагера "Адраджэнне" пры Магілёўскай епархіі Мсціслаўскага раёна. Пасля гэтага яны выехалі на тэрыторыю Расіі.

Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН
Магілёў, 10 верасня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-1/11/44868
Текущая дата: 24.11.2024