Белорусский портал в Казахстане

Нормы выдаткаў на харчаванне ў навучальных установах павялічаны ў Беларусі



Грашовыя нормы на школьнае харчаванне не мяняліся з 2013 года.

Грашовыя нормы выдаткаў на харчаванне некаторых катэгорый навучэнцаў ва ўстановах адукацыі павялічаны ў краіне.

Пастанову аб гэтым падпісаў прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Румас. Грашовыя нормы на харчаванне не мяняліся з 2013 года.

"На 10 адсоткаў павялічаны грашовыя нормы ва ўстановах дашкольнай адукацыі, у агульнаадукацыйных установах з трох-, чатырох- і пяціразовым харчаваннем", - гаворыцца ў пастанове ўрада.

Гэта ў гімназіях-інтэрнатах, санаторных школах-інтэрнатах для дзяцей ва ўзросце 6-10 гадоў і 11-13 гадоў, спецыяльных агульнаадукацыйных школах-інтэрнатах і дапаможных школах-інтэрнатах для дзяцей ва ўзросце 6-10 гадоў, удакладняецца ў дакуменце.

Акрамя гэтага, на 10% павялічаны грашовыя нормы на харчаванне ўдзельнікаў адукацыйных мерапрыемстваў - дзяцей, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі, гаворыцца ў дакуменце.

Таксама на 7-8% павялічаны грашовыя нормы ў школах, гімназіях, ліцэях са знаходжаннем 9-10,5 гадзін з трохразовым харчаваннем для дзяцей ва ўзросце 6-10 гадоў.

На столькі ж адсоткаў павялічаны нормы ў сaнаторных школах-інтэрнатах з пяціразoвым харчаваннем для дзяцей ва ўзросце 14-17 гадоў, спецыяльных агульнаадукацыйных школах-інтэрнатах і дапаможных школах-інтэрнатах з чатырохразовым харчаваннем для дзяцей ва ўзросце 11-13 гадоў.

І на 6% павялічаныя грашовыя нормы выдаткаў на харчаванне для навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі і тых, якія атрымліваюць трохразовае харчаванне.

Мінск, 4 снежня 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-1/11/45845
Текущая дата: 24.11.2024