Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі распрацуе шэраг новых магістарскіх праграм, паведаміў 17 лістапада рэктар Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў Ігар Ганчаронак.
"Наша задача - сумесна з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, вядучымі ВНУ ствараць новыя магістарскія праграмы. У якасці прыкладу можна праанансаваць стварэнне магістарскай праграмы па адытыўных тэхналогіях. Гэты напрамак больш вядомы як 3D-друк, прычым размова ідзе аб 3D-друку ўсяго - ад бетону да чалавечых органаў. Але гэта толькі адзін з напрамкаў", - растлумачыў Ігар Ганчаронак.
Другім важным напрамкам можа стаць электронная ахова здароўя. "Акрамя таго, важна ўдзяляць увагу і гуманітарнаму напрамку. Тут таксама трэба ствараць умовы для падрыхтоўкі вучоных", - адзначыў рэктар.
Ігар Ганчаронак нагадаў, што Беларусь адна з першых на постсавецкай прасторы стварыла Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў - гэта адбылося 15 гадоў таму.
"Гэта зусім новая ўстанова вышэйшай адукацыі. Мы не рыхтуем ні бакалаўраў, ні спецыялістаў - у нас няма першай ступені. Такая форма выбрана спецыяльна, у нашым інстытуце - толькі магістарскія і аспіранцкія праграмы. Але гэтым забяспечваецца шырокая база адбору вучоных, калі можна выбраць хлопцаў і дзяўчат з розных універсітэтаў. Навука павінна быць даступнай, доступ у навуку павінен быць адкрыты. Таму мы не абмяжоўваліся стварэннем падрыхтоўкі на першай ступені, а пакінулі толькі магістарскія і аспіранцкія праграмы. Але толькі адкрытасці мала, неабходна пэўная інавацыйнасць, трэба ствараць праграмы, якія адпавядаюць новым тэхналагічным укладам - V і VI", - канстатаваў ён.
Паводле слоў рэктара, каб у краіне не было дэфіцыту навуковых кадраў, неабходна аб`ядноўваць намаганні з ВНУ ўсяго рэгіёна, а не толькі Беларусі.
"Гэта трэба, каб ствараць шырокую платформу для адбору кандыдатаў. Важна прыцягваць замежных вучоных, 50 працэнтаў аспірантаў усяго свету рыхтуюцца не ў краінах Еўропы або постсавецкай прасторы, а ў іншых дзяржавах. Нацыянальная акадэмія навук цяпер супрацоўнічае з 90 дзяржавамі, і мы актыўна працуем над тым, каб да нас прыехалі іншаземцы. Таму са 136 спецыяльнасцей аспірантуры НАН палову мы ўжо гатовы выкладаць і весці навуковае кіраўніцтва на англійскай мове. Усе магістарскія праграмы інстытута таксама ўзгоднены з Міністэрствам адукацыі для выкладання на англійскай мове. Мы прадоўжым гэтым актыўна займацца", - канстатаваў ён.
17 лістапада 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-1/13/41180
Текущая дата: 24.11.2024