У аспірантуры біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 2014/2015 навучальнага года адкрытая новая спецыяльнасць — "паразіталогія" (біялагічныя навукі).
Як паведамляе прэс-служба БДУ, адпаведны загад № 817 ад 4 лістапада 2014 года падпісаны ў Міністэрстве адукацыі паводле ўзгаднення з Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй.
Навучанне рэзідэнтаў Беларусі і замежных грамадзян будзе ажыццяўляцца на вочнай і завочнай форме, а таксама шляхам спашукальніцтва.
Мяркуецца, што маладыя вучоныя будуць праводзіць фундаментальныя даследаванні па будове, біялогіі, фізіялогіі і біяхіміі паразітаў. Практычная значнасць спецыяльнасці заключаецца ў распрацоўцы навуковых асноў па барацьбе з паразітамі і выкліканымі імі хваробамі ў чалавека, жывёл і раслін, якія цягнуць вялікія страты ў медыцынскай і сельскагаспадарчай галінах.
Як адзначылі ў прэс-службе, адкрыццё новай спецыяльнасці стала магчымым дзякуючы "шматгадовай і выніковай навуковай дзейнасці" ў галіне паразіталогіі супрацоўнікаў біялагічнага факультэта ВНУ і вучэбна-навуковага цэнтра "Нарачанская біялагічная станцыя імя Р.Р.Вінберга" БДУ. Асаблівую ролю вучоныя адводзяць барацьбе з цэркарыёзным дэрматытам, які з`яўляецца актуальнай праблемай для многіх беларускіх і еўрапейскіх вадаёмаў.
Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 25 лістапада 2014
Мінск, 25 лістапада 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-1/16/28387
Текущая дата: 24.11.2024