Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі настаўнікам і педагогам дадатковай адукацыі будзе павялічана педнагрузка на 2 гадзіны



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве адукацыі.

У мэтах аптымізацыі колькасці, а таксама далейшага павелічэння заработнай платы і ўдасканалення структуры рабочага часу было прынята рашэнне павысіць настаўнікам, педагогам дадатковай адукацыі норму гадзін педагагічнай нагрузкі на стаўку з 18 да 20 гадзін у тыдзень. А выкладчыкам устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі з 720 да 800 гадзін у год.

Пастановы Міністэрства адукацыі ад 22 ліпеня 2013 года нумар 51, 52, 53, якімі ўнесены змяненні ў пастановы міністэрства ад 5 верасня 2011 года нумар 255, ад 30 сакавіка 2007 года нумар 25, ад 25 лістапада 2004 года нумар 70, у частцы павелічэння нормы гадзін педагагічнай нагрузкі за стаўку ўступаюць у сілу з 1 верасня.

Адначасова пастановай Савета Міністраў "Аб павышэнні заработнай платы асобным катэгорыям педагагічных работнікаў" з 1 верасня ўстанаўліваецца павышэнне тарыфных ставак (акладаў) настаўнікам, педагогам дадатковай адукацыі, выкладчыкам устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі на 25 працэнтаў. "Павышэнне заработнай платы ўзаемазвязана з павышэннем нормы педагагічнай нагрузкі за стаўку асобным катэгорыям педагагічных работнікаў", - падкрэслілі ў міністэрстве.

7 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-1/17/22544
Текущая дата: 23.11.2024