Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі плануюць павялічыць прыём абітурыентаў-бюджэтнікаў на некаторыя спецыяльнасці



У Беларусі плануюць павялічыць прыём абітурыентаў-бюджэтнікаў на педагагічныя, медыцынскія, інжынерныя і аграрныя спецыяльнасці. Аб гэтым паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

«Асноўны прыём дакументаў ад абітурыентаў у ВНУ будзе праведзены ў ліпені. Прыём абітурыентаў будзе ажыццяўляцца на бюджэтныя і платныя месцы, колькасць якіх цяпер зацвярджаецца. Цяпер сумесна з зацікаўленымі праводзіцца фармаванне планаў прыёму ў ВНУ і каледжы нашай краіны. Папярэдні аналіз вынікаў гэтай работы дае магчымасць зрабіць вывад аб некаторым павелічэнні прыёму на бюджэт па педагагічных, медыцынскіх, інжынерных, аграрных спецыяльнасцях. Таксама плануецца, што на дадзеныя спецыяльнасці ўзрасце і мэтавы прыём абітурыентаў у 2024 годзе», — распавёў Андрэй Іванец.

Сярод новых спецыяльнасцей у ВНУ міністр назваў электроннае машынабудаванне і спецыяльнасці ў галіне мікраэлектронікі.

Звязда, 31 снежня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-1/2/71957
Текущая дата: 23.11.2024