За 60 гадоў свайго існавання студатрадаўскі рух аб’яднаў каля 700 тысяч хлопцаў і дзяўчат. За гэты час змянілася не адно пакаленне студэнтаў, аднак нязменным засталося адно: члены студэнцкіх атрадаў знаходзяцца там, дзе цяжка, дзе патрэбныя моцныя рукі і юнацкі запал.
22 траўня ў Мар’інай Горцы байцы зноў збяруцца на цырымонію адкрыцця трэцяга працоўнага семестра, дзе будуць уручаны пуцёўкі тэрытарыяльным штабам студэнцкіх атрадаў БРСМ. Моладзь чакае ўдарная праца на сацыяльна-значных аб’ектах малой радзімы, рэгіёна і краіны ў цэлым.
Акрамя традыцыйнай цырымоніі адкрыцця працоўнага семестра, арганізатарамі мерапрыемства — Мінскім абласным штабам студэнцкіх атрадаў — падрыхтаваныя экскурсія па алеі воінскай Славы і паказальныя выступленні спецназа, выстаўка зброі, канцэртная праграма ў вайсковай часці № 89417.
Дарэчы, першыя студэнцкія атрады Мінскай вобласці ўжо прыступілі да выканання работ на аб’ектах — хлопцы з Маладзечанскага раёна на базе КУП «Мінскхлебпрам» працуюць у якасці ўкладчыкаў хлебабулачных вырабаў, пекараў, машыністаў расфасовачна-ўпаковачных машын, а будаўнічы атрад «Ударнік» імя Героя Савецкага Саюза Мікалая Лешчанкі — у гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж».
Надзея Нікалаева
Звязда, 20 траўня 2023
Звязда, 20 траўня 2023
Прэв’ю: pixabay.com
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-1/3/69487
Текущая дата: 23.11.2024