Аб гэтым паведаміла намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і моладзевай палітыкі — начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Таццяна Сіманоўская.
Урадам Беларусі і органамі дзяржкіравання, маючымі ў падпарадкаванні ўстановы вышэйшай адукацыі, праводзіцца пастаянная работа па забеспячэнні іншагародніх студэнтаў месцамі для камфортнага пражывання ў інтэрнатах.
«У сярэднім па краіне паказчык забяспечанасці навучэнцаў, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу, месцамі ў інтэрнатах устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі складае 98,7 працэнта, устаноў вышэйшай адукацыі — 87,6 працэнта, па Мінску — 79,7 працэнта. Для вырашэння пытання забяспечанасці студэнтаў у Мінску вядзецца будаўніцтва чатырох інтэрнатаў на 3790 месцаў, ідзе капітальны рамонт інтэрнатаў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта», — расказала Таццяна Сіманоўская.

У Брэсцкай вобласці вырашыць пытанні з жыллём плануюць за кошт увядзення ў эксплуатацыю пасля капрамонту інтэрната Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Таксама ў 2023-2024 гадах запланавана будаўніцтва другога інтэрната на 1030 месцаў для студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы.
«У Беларусі ў абавязковым парадку ўсім маючым патрэбу іншагароднім першакурснікам прапануецца месца ў інтэрнаце. Таксама ў першую чаргу ўдзяляецца ўвага дзецям-сіротам, дзецям са шматдзетных сем’яў і іншым ільготным катэгорыям грамадзян. Акрамя таго, вядзецца мэтанакіраваная работа па паляпшэнні сацыяльна-бытавых умоў і ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы інтэрнатаў. Усімі ўстановамі адукацыі рамонтныя работы выконваюцца ў адпаведнасці з графікамі. У першую чаргу рамантуюцца жылыя блокі інтэрнатаў, кухні, дахі, проціпажарныя сістэмы, сістэмы электразабеспячэння і ацяплення, праводзіцца замена аконных блокаў», — склала прадстаўнік Мінадукацыі.
Звязда, 23 жніўня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-1/4/66209
Текущая дата: 23.11.2024