Белорусский портал в Казахстане

Паступіць у ВНУ МНС можна без экзаменаў – вось спіс спецыяльнасцей



У гэтым навучальным годзе ў абітурыентаў ёсць усё больш магчымасцей для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы без экзаменаў і на бюджэт.


Ва Універсітэт грамадзянскай абароны МНС на шэраг спецыяльнасцей можна паступіць без экзамену. Адпаведная пастанова Міністэрства па надзвычайных сітуацыях апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Вызначаны дзве спецыяльнасці, куды абітурыенты могуць падаць дакументы без уступных экзаменаў: "Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый" і "Пажарная і прамысловая бяспека". Але і тут ёсць шэраг умоў.

Такія прывілеі ёсць у выпускнікоў Спецыялізаванага ліцэя пры Універсітэце грамадзянскай абароны МНС, Спецыялізаванага ліцэя МУС і кадэцкіх вучылішчаў. Пры гэтым навучальную ўстанову абітурыенты павінны скончыць у год паступлення з адзнакамі сем і вышэй балаў па ўсіх прадметах навучальнага плана.

На астатнія месцы па-за конкурсам пасля залічэння без экзаменаў могуць паступіць тыя ж выпускнікі Спецыялізаванага ліцэя пры Універсітэце грамадзянскай абароны МНС, Спецыялізаванага ліцэя МУС і кадэцкіх вучылішчаў, калі ў іх у атэстаце ацэнкі па прадметах уступных экзаменаў не ніжэй за шэсць балаў.

Мінск, 19 сакавіка 2023
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-1/4/68848
Текущая дата: 23.11.2024