У летнім рэйтынгу Webometrics Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі падняўся на 307 пазіцый і ўвайшоў у 10% лепшых сусветных універсітэтаў, заняўшы ў сусветным рэйтынгу 3279-ю пазіцыю. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ВНУ.
Усяго ў агульны рэйтынг ўключаны больш за 31 тыс. сусветных універсітэтаў, сярод якіх 57 устаноў адукацыі Беларусі.
У сусветных рэйтынгах БДУІР уваходзіць у тройку нацыянальных лідэраў у QS, займаючы пазіцыю «1001-1200», у Impact Rankings ВНУ знаходзіцца ў пазіцыі «1001+».
Звязда, 28 ліпеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-1/5/60280
Текущая дата: 24.11.2024