Аб гэтым заявіў падчас нарады ў профільным ведамстве міністр адукацыі Ігар Карпенка
«Міністэрствам адукацыі сумесна з Міністэрствам аховы здароўя і мясцовымі органамі выканаўчай улады на пастаяннай аснове праводзіцца маніторынг арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі, — сказаў Ігар Карпенка. — Аднак нядаўні выпадак, калі вучні сталічнай сярэдняй школы № 61 трапілі ў бальніцу з сімптомамі атручвання, кажа пра неабходнасць узмацнення работы, якая праводзіцца нават у адносінах да самых нязначных недахопаў у арганізацыі харчавання».
Адпаведныя ўказанні накіраваны ў органы кіравання і ўстановы сістэмы адукацыі.
Звязда, 23 лістапада 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-1/6/57148
Текущая дата: 24.11.2024