1 верасня раніцай у ГУУС Бабруйска паступіла паведамленне з школы № 12. Туды патэлефанаваў невядомы і сказаў, што будынак навучальнай установы замініраваны і зараз выбухне, паведамляе МУС.
Месца здарэння было неадкладна ачэплена, эвакуяавалі 35 чалавек. У лічаныя хвіліны прыбылі сапёрна-піратэхнічная група ўнутраных войскаў, следча-аператыўная група і ратавальнікі.
Выбуховага прыстасавання не знайшлі.
Святочная лінейка ўсё-такі адбылася.
Неўзабаве праваахоўнікі затрымалі 64-гадовага жыхара Бабруйска. Праводзіцца праверка.
Звязда, 1 верасня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-1/7/55835
Текущая дата: 24.11.2024