Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 386 "Аб стымуляванні навуковай дзейнасці і ўдасканаленні аплаты працы". Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакумент прыводзіць заканадаўчыя акты ў адпаведнасць з указам ад 18 студзеня 2019 года нумар 27 "Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый", якім вызначаны асноўныя падыходы да комплекснага змянення з 1 студзеня 2020 года сістэмы аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый.
Для павышэння матывацыі да навукова-педагагічнай дзейнасці ва ўстановах вышэйшай адукацыі ўказам нумар 386 прадугледжаны меры па павелічэнні ўзроўню матэрыяльнага забеспячэння асоб з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу і навучэнцаў устаноў вышэйшай адукацыі.
З 1 верасня 2019 года павялічаны памеры стыпендый аспірантаў і дактарантаў, студэнтаў і магістрантаў, якія дасягнулі асаблівых поспехаў у вывучэнні асобных вучэбных дысцыплін, а таксама студэнтаў, якія навучаюцца па пэўных спецыяльнасцях профіляў адукацыі "Педагогіка" і "Педагогіка. Прафесійная адукацыя".
З 1 студзеня 2020 года ўстанаўліваюцца штомесячныя даплаты да пенсій асобам, якія маюць вучоную ступень доктара навук і вучонае званне прафесара (пры дасягненні пенсійнага ўзросту і спыненні працоўнай дзейнасці).
18 кастрычніка 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-1/9/50334
Текущая дата: 24.11.2024