Белорусский портал в Казахстане

Мiнiстэрства адукацыi падзялiлася сваiм бачаннем арганiзацыi дыстанцыйнага навучання



Цi заплацяць настаўнiкам за двайную нагрузку? Мiнiстэрства адукацыi Беларусі падзялiлася сваiм бачаннем арганiзацыi дыстанцыйнага навучання.

Што чакае школьнiкаў i настаўнiкаў з пачаткам чацвёртай вучэбнай чвэрцi? Гэтае пытанне хвалюе сёння ўсiх. Вясеннiя канiкулы ўжо двойчы падаўжалiся. Але 20 красавiка могуць распачацца школьныя заняткi...

Падчас анлайн-канферэнцыi ў БелТА, прысвечанай выкарыстанню ў навучальным працэсе iнфармацыйна-камунiкацыйных тэхналогiй, начальнiк упраўлення агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Iрына Каржова паведамiла, што школа будзе працаваць «у залежнасцi ад таго, як будзе складвацца сiтуацыя i з улiкам рэкамендацый Мiнiстэрства аховы здароўя».

— Калi атрымаецца, што частка навучэнцаў будзе сядзець за партай i атрымлiваць веды ў школе, а частку перавядуць на iндывiдуальны вучэбны план i для iх будзе прадугледжана суправаджэнне педагога, то нагрузка на настаўнiка ўзрасце, — патлумачыла Iрына Каржова. — Сёння Мiнiстэрства адукацыi прадугледжвае магчымасць дадатковай даплаты настаўнiкам, задзейнiчаным у iнфармацыйным суправаджэннi школьнікаў, якiя навучаюцца на адлегасцi. Ужо ёсць папярэдняя дамоўленасць з Мiнiстэрствам фiнансаў. Пра тое, якiя гэта будуць даплаты i як iх увядуць, зможам канкрэтна казаць, калi з`явiцца адпаведны нарматыўна-прававы дакумент. Але работа ў гэтым кiрунку вядзецца.

Мiнiстэрства адукацыi працягвае манiторыць сiтуацыю. На сёння каля 40 % вучняў гатовыя прыйсцi ў школы i працягнуць навучанне ў чацвёртай чвэрцi, астатнiя аддаюць перавагу дыстанцыйнай падрыхтоўцы. Для навучэнцаў, якiя па заяве бацькоў не прыйдуць у школы, вывучаецца магчымасць арганiзацыi адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем iнфармацыйных тэхналогiй.

У цэнтры ўвагi быў шэраг пытанняў. Па-першае, тэхнiчная гатоўнасць установы адукацыi. Больш за 90 % з iх маюць хуткасны iнтэрнэт, больш за 85 % тэхнiчна могуць сёння пачаць навучанне на адлегласцi. Па-другое, аналiзавалася гатоўнасць педагогаў. Высветлiлася, што больш за 85 % настаўнiкаў гатовы весцi адукацыйны працэс з выкарыстаннем iнфармацыйных тэхналогiй. Сярод навучэнцаў сваю гатоўнасць навучацца дыстанцыйна пацвердзiлi 75 % ад агульнай колькасцi.

Мiнiстэрства адукацыi сумесна з Нацыянальным iнстытутам адукацыi адкарэкцiравала каляндарна-тэматычнае планаванне, каб завяршыць навучальны год ва ўстаноўленыя тэрмiны i правесцi атэстацыю навучэнцаў.

Тых, хто не гатовы сесцi за парту i прыступiць да заняткаў вочна, прапануецца перавесцi на iндывiдуальны вучэбны план.

— Гэтая форма не новая, яна знаёмая i настаўнiкам, i ўстановам адукацыi, i бацькам, — заспакоiла Iрына Каржова. — Асаблiвасць заключаецца ў тым, што пры пераводзе на iндывiдуальны вучэбны план педагогам будзе забяспечана суправаджэнне навучання. Яно мае на ўвазе дастаўку вучню асноўнага аб`ёму матэрыялу, iнтэрактыўнае ўзаемадзеянне навучэнцаў i настаўнiкаў, прадастаўленне школьнiку магчымасцi самастойнай работы па засваеннi вучэбнага матэрыялу, кантроль яго ведаў i навыкаў.

Каналы ўзаемадзеяння (гэта можа быць электронная пошта, сайт установы адукацыi, скайп, вайбер) выбiрае ўстанова адукацыi ў залежнасцi ад спецыфiкi, магчымасцяў i тэхнiчнага абсталявання.

— Менавiта настаўнiк i адмiнiстрацыя ўстановы адукацыi вызначаюць механiзм узаемадзеяння са школьнікамі, якiя будуць вучыцца аддалена, i вызначаюць платформу, на якой будзе арганiзавана навучанне, — канкрэтызавала дырэктар Нацыянальнага iнстытута адукацыi Валянцiна Гінчук. — Мы б рэкамендавалi ў якасцi платформы выкарыстоўваць у першую чаргу сайт установы адукацыi, але падрыхтаваны таксама пералiкi iншых сэрвiсаў, якiя можна выкарыстоўваць. Што датычыцца кантролю ведаў, то мы рэкамендавалi некаторыя сэрвiсы, якiя можна выкарыстоўваць для арганiзацыi зваротнай сувязi, каб кансультаваць маладых людзей, калi ўзнiкаюць цяжкасцi ў працэсе самастойнага вывучэння матэрыялу. Менавiта настаўнiк вызначае, у якiм фармаце неабходна прадаставiць выкананыя заданнi, прапанаваныя для самастойнай працы. I гэтыя заданнi будуць ацэнены.

У нас маюцца электронныя навучальныя рэсурсы, размешчаныя на нацыянальным адукацыйным партале на платформе Moodle, якая патрабуе рэгiстрацыi. Таму сёння я магу казаць пра лiчбы. Па стане на 1 красавiка для выкарыстання гэтых рэсурсаў зарэгiстравалiся амаль 54 тысяч карыстальнiкаў, з iх 14 тысяч — педагогi, астатнiя — навучэнцы. Мы рэкамендуем задзейнiчаць гэтыя рэсурсы для навучання.

На нацыянальным адукацыйным партале ёсць i iншыя вучэбныя выданнi, распрацаваныя раней па праграме комплекснай iнфарматызацыi, ёсць гукавыя дадаткi да навучальных дапаможнiкаў па замежных мовах.

Настаўнiкi маюць права i магчымасць распрацаваць свае дадатковыя матэрыялы, выкарыстоўваючы iнфармацыйна-камунiкацыйныя тэхналогii. У дапамогу настаўнiку мы падрыхтавалi пералiк iнтэрнэт-сэрвiсаў, якiя можна выкарыстоўваць для распрацоўкi iнтэрактыўнага кантэнту, арганiзацыi ўзаемадзеяння з навучэнцам, вiдэатрансляцыi навучальных матэрыялаў, арганiзацыi зваротнай сувязi з навучэнцам. Гэтыя рэкамендацыi разам з пералiкам сэрвiсаў размешчаны на adu.by. Метадычныя падказкi, як працаваць з гэтымi сэрвiсамi, i рэкамендацыi таксама можна знайсцi на нашым партале ў раздзеле «Дыстанцыйны ўсенавуч» для педагогаў. Там жа будзе адкрыта рубрыка «З практыкі работы педагогаў». Мы ведаем, што ў рэгiёнах сёння вядзецца вялiкая работа па распрацоўцы электронных адукацыйных рэсурсаў.

Рэктар БДПУ Аляксандр Жук расказаў пра цiкавы анлайн-праект «Будучыя педагогi — дзецям», якi запусцiлi на гэтым тыднi ва ўнiверсiтэце.

— Улiчваючы цяперашнюю сiтуацыю i працяглыя канiкулы ў школьнiкаў, мы як ВНУ, што рыхтуе педагогаў, вырашылi рэалiзаваць валанцёрскi адукацыйны анлайн-праект «Будучыя педагогi — дзецям». Многiя нашы студэнты ўжо праходзiлi практыку, рыхтавалiся да выпрабавальных урокаў. Таму мы прапанавалi iм прадставiць свае найлепшыя напрацоўкi. Гэта не сiстэмная работа ў адпаведнасцi з раскладам, навучальнымi планамi i праграмамi, а фрагменты ўрокаў, вопыты, эксперыменты, матэрыялы ў даступнай i займальнай форме. Наша мэта — развiццё пазнавальнай цiкавасцi школьнiкаў, — падкрэслiў Аляксандр Жук. — Праект ужо набыў папулярнасць у навучэнцаў. Лекцыі апублiкаваны на Youtube-канале БДПУ, i ў нас ужо каля 32 тысяч падпiсчыкаў. Дзве апошнiя лекцыi выклiкалi вялiкую цiкавасць у школьнiкаў. Студэнтка фiзмата правяла вiдэаўрок «Упiсаныя i апiсаныя чатырохкутнiкi» для навучэнцаў 9-х класаў — за два днi ў яго было 24 тысячы праглядаў. А магiстрантка факультэта прыродазнаўства падрыхтавала лекцыю па тэме «Фiласофiя вады», дзе паказала фiзiчныя i хiмiчныя ўласцiвасцi вады, яе ўплыў на жывыя арганiзмы i чалавека.

За дзень — пяць тысяч праглядаў. Да працэсу падключаюцца i навучэнцы педагагiчных класаў краiны. Гэта добрая дапамога настаўнiкам. Плюс карысна будучым педагогам. Мяркуем, што разам мы зможам павысiць у школьнiкаў цiкавасць да вучобы.

Аўтар: Надзея Нікалаева
Звязда, 17 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-1/9/52853
Текущая дата: 24.11.2024