Белорусский портал в Казахстане

Ганаровае званне народнага настаўніка ўпершыню прысвоена ў Беларусі



Ганаровае званне "Народны настаўнік Беларусі" прысвоена настаўніку фізікі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя нумар 1 Валерыю Барашкаву.

Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 лістапада, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Знамянальна, што гэта ганаровае званне ў Беларусі прысвойваецца ўпершыню.

Указам таксама прысвоена ганаровае званне "Народны артыст Беларусі" артысту-вакалісту - вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Настассі Масквіной.

Групе работнікаў за заслугі ў розных сферах дзейнасці прысвоены ганаровыя званні заслужанага артыста, дзеяча навукі, работніка адукацыі, урача, работніка аховы здароўя, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, лесавода, будаўніка, трэнера, майстра спорту.

БЕЛТА, 24 лістапада 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/1/37693
Текущая дата: 07.05.2024