Белорусский портал в Казахстане

Пераход на ўсеагульную сярэднюю адукацыю прапануецца ў Беларусі



Аб гэтым паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка па выніках рабочай сустрэчы ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле слоў міністра, на маючы адбыцца ў другой палавіне жніўні рэспубліканскі педагагічны савет выносяцца канцэптуальныя падыходы па развіцці сістэмы адукацыі.

"Галоўны пасыл у гэтых канцэптуальных падыходах - пераход на ўсеагульную сярэднюю адукацыю. На сённяшні дзень у нас у нарматыўнай базе прапісана базавая адукацыя - 9 класаў. Мы прапануем перайсці на ўсеагульную сярэднюю адукацыю", - сказаў Ігар Карпенка.

Сістэма адукацыі, паводле ацэнкі міністра, фактычна гатова да такога пераходу. У краіне выбудавана дакладная сістэма, у рамках якой грамадзяне могуць атрымліваць усеагульную сярэднюю адукацыю - "праз сістэму школ, гімназій, ліцэяў, праз прафесійна-тэхнічную і сярэднюю спецыяльную адукацыю", удакладніў Ігар Карпенка.

Захаваная ў Беларусі сістэма ўсеагульнага навучання, калі ўстановы адукацыі працуюць з сем`ямі і выяўляюць дзяцей, якія павінны пайсці ў школу, дае магчымасць улічваць кожнае дзіця.

"Акрамя таго, для тых, хто не мае агульнай сярэдняй адукацыі, сёння ёсць магчымасць праз сістэму вячэрніх класаў або групы, якія могуць стварацца ў звычайнай установе агульнай сярэдняй адукацыі, атрымаць гэту сярэднюю адукацыю. У нас захаваўся і інстытут экстэрнату здачы экзамену за агульную сярэднюю школу", - адзначыў міністр.

15 жніўня 2017, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/1/40360
Текущая дата: 03.05.2024