Белорусский портал в Казахстане

Дзве беларускія ВНУ ўвайшлі ў сусветны рэйтынг Round University Rankings



У рэйтынг уключаны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Ён на 630-м месцы (у 2018-м быў на 706-й пазіцыі).

Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, які ў мінулым годзе займаў 731-е месца, цяпер 741-ы.

Узначалілі рэйтынг Гарвардскі ўніверсітэт, Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут і Імперскі каледж Лондана.

Рэйтынг універсітэтаў Round University Rаnking (RUR) складае расійскае рэйтынгавае агенцтва. Рэйтынг публікуецца з 2010 года.

Даныя збіраюцца праз сістэму Global Institutional Profiles Project (GIPP) і навукаметрычную базу Web of Science. Метадалогія асноўнага рэйтынгу ўключае 20 асобных індыкатараў, згрупаваных у 4 напрамкі вымярэння: якасць выкладання, якасць даследаванняў, узровень інтэрнацыяналізацыі, узровень фінансавай устойлівасці.

18 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/1/47617
Текущая дата: 30.04.2024