Белорусский портал в Казахстане

Беларусь дэ-факта прымяняе ўжо ўсеагульную сярэднюю адукацыю



Такое меркаванне выказаў журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка, каментуючы ўвядзенне ў Беларусі ўсеагульнай сярэдняй адукацыі.

"Атрымаўшы базавую адукацыю, абавязковую для ўсіх, падлетак сёння не можа выйсці ў самастойнае жыццё. Яшчэ ўзрост не дазваляе. З-за ўзроставых абмежаванняў ён не можа атрымаць паўнацэнную работу або пайсці працаваць, таму мы ў новым Кодэксе аб адукацыі заклалі пераход на абавязковую агульную сярэднюю адукацыю. Для гэтага нам практычна ніякіх намаганняў прыкладаць не трэба. Гэта ўжо фактычна пачало рэалізоўвацца, інакш кажучы, мы дэ-юрэ зацвердзім тое, што дэ-факта існуе", - сказаў Ігар Карпенка.

Разам з тым міністр удакладніў, што ўсе жадаючыя могуць пасля 9 класа пайсці ў сярэднюю спецыяльную або прафесійна-тэхнічную ўстанову адукацыі і паралельна атрымаць агульную сярэднюю адукацыю.

"Частка можа пайсці ў базавы клас у агульную сярэднюю школу і атрымаць там прафесійную падрыхтоўку з выдачай дакумента аб прысваенні кваліфікацыі па той ці іншай прафесіі. Гэта значыць з гэтым ён можа выйсці на рынак працы, а калі ён захоча прадоўжыць навучанне, то мы гэтыя гадзіны дазалічым, яму не трэба будзе паўтараць гэта ў сістэме прафесійна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі, сістэма выбудавана", - дадаў ён.

БЕЛТА, 5 верасня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/1/49660
Текущая дата: 02.05.2024