Белорусский портал в Казахстане

Цікавыя факты пра беларускіх педагогаў да Дня настаўніка распавялі ў Белстаце



Сярод школьных выкладчыкаў рускай мовы толькі 2% мужчын, затое сярод настаўнікаў фізічнай культуры іх больш за палову.

Больш за сто тысяч настаўнікаў працуюць у беларускіх установах агульнай і сярэдняй адукацыі, распавёў Белстат ў аглядзе да Дня настаўніка.

Цікава, што ў большасці выпадкаў школамі кіруюць жанчыны. На мужчын прыпадае крыху больш за 10% дырэктарскіх пасад.

Мужчын у школах і ў цэлым няшмат - усяго 18,2%. Выкладаюць яны часцей за ўсё фізічную культуру, дапрызыўную і медыцынскую падрыхтоўку, фізіку, гісторыю і іншыя грамадскія дысцыпліны.

Радзей за ўсё можна сустрэць мужчыну-настаўніка на ўроку беларускай мовы і літаратуры. Сярод агульнага ліку выкладчыкаў гэтага прадмета - 98% складаюць жанчыны.

Дарэчы, больш за палову школьных педагогаў маюць стаж работы звыш пятнаццаці гадоў. І пераважная большасць - 93,9% настаўнікаў - атрымалі вышэйшую адукацыю.

Больш за ўсё школьных настаўнікаў выкладаюць замежныя мовы - звыш 13 тысяч чалавек. Удвая менш педагогаў па матэматыцы. Сярод самых рэдкіх спецыялістаў - настаўнікі біялогіі, інфарматыкі і геаграфіі. Менш за ўсё кадраў у школах па дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўцы.

Мінск, 5 кастрычніка 2019
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/1/50136
Текущая дата: 27.04.2024