Белорусский портал в Казахстане

У той час як краіны калектыўнага Захаду прыпыняюць сацыяльныя праграмы, Беларусь прадаўжае падтрымліваць праекты па будаўніцтве дзіцячых садоў і іншых важных аб`ектаў сацсферы



Аб гэтым на адкрыцці новага дзіцячага сада паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка.

"Будаўніцтва новага дзіцячага сада чакалі ўсе жыхары маладога мікрараёна Полацка, які ў апошнія гады актыўна развіваецца. Тут пражываюць 4,5 тыс. дзяцей школьнага і дашкольнага ўзросту, 44 працэнты з якіх - гэта дзеці са шматдзетных сем`яў. І вельмі важна, што дзяржава ўдзяляе такую вялікую ўвагу нашаму дзяцінству, таму што гэта інвестыцыі ў будучыню краіны, інвестыцыі ў здароўе нашых дзяцей. Будуць яны здаровымі - будзе краіна развівацца, будзе захоўваць нашы беларускія традыцыі, ідэнтычнасць", - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў таксама, што ў няпросты час, калі супраць Беларусі еўрапейскія краіны ўводзяць санкцыі, наша краіна прадаўжае падтрымліваць такія праекты і праграмы.

"Краіны Захаду многія сацыяльныя праграмы наогул скарацілі і нічога не будуюць, урэзалі сацыяльную падтрымку насельніцтва. Беларусь развіваецца, нягледзячы на санкцыйную палітыку, ваенна-палітычную абстаноўку. Мы рухаемся наперад", - расказаў Уладзімір Андрэйчанка.

15 жніўня 2023, Полацк
Алеся Пушнякова - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/1/70538
Текущая дата: 22.07.2024